У Белградзе праходзяць перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі

12 июня 2014
У прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі і Томіслава Нікаліча плануецца падпісаць шэраг міжнародных дакументаў. Акрамя таго, пройдуць сустрэчы беларускага лідара з кіраўніцтвам Народнай скупшчыны Сербіі і Патрыярхам Сербскім Ірынеем.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Сербію з афіцыйным візітам учора. Адразу пасля ўрачыстай цырымоніі сустрэчы ў Нацыянальным аэрапорце імя Ніколы Тэслы Прэзідэнт Беларусі наведаў мемарыяльны комплекс Авала, дзе ўсклаў вянок да помніка Невядомаму герою і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей маўзалея Невядомага героя.