У Беларусі зацверджана праграма інавацыйнага развіцця на найбліжэйшыя 5 гадоў

31 января 2017

Указ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Дакументам прадугледжваецца забеспячэнне якаснага росту і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. У праграму ўключаныя 75 праектаў па стварэнні новых вытворчасцяў у сферах машынабудавання, электронікі, будаўніцтва, нафтахіміі, медыцыны і фармацыі, а таксама энергетыкі, транспарту і сельскай гаспадаркі. Праграма накіраваная на фарміраванне і паскоранае развіццё высокатэхналагічных сектараў эканомікі, замацаванне пазіцый рэспублікі на рынках навукаёмістай прадукцыі. Да 2020 года плануецца стварэнне больш як 70 высокапрыбытковых экспартна арыентаваных вытворчасцяў і каля 9 тысяч новых рабочых месцаў.