У Беларусі надаюць сур'ёзную ўвагу будаўніцтву АЭС

24 июля 2017

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком карпарацыі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым.

Рашэнне аб будаўніцтве станцыі далося няпроста - моцныя ў нас чарнобыльскія фобіі, але за атамнай энергетыкай будучыня. Запуск БелАЭС стане для краіны выхадам на новы тэхналагічны ўзровень. Гэта будзе важны крок на шляху павышэння энергетычнай незалежнасці дзяржавы. У цэнтры ўвагі на сустрэчы ў Мінску былі пытанні рэалізацыі маштабнага нацыянальнага праекта.

Расатам плануе ўвесці ў эксплуатацыю ўсю Беларускую АЭС у 2020 годзе. Кіраўнік холдынгу пацвердзіў гэтыя абавязацельствы. Станцыя ўзводзіцца паводле расійскага праекта ў Гродзенскай вобласці. Гэта два энергаблокі магутнасцю тысяча дзвесце мегават кожны.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя