Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тэхналагічным працэсам, узорамі прадукцыі і гатовымі вырабамі. Прычым, як гэта часта бывае, адхіліўся ад прапанаванага на месцы маршруту і абышоў усе цэхі. Пытанняў нямала: як змянілася праца пасля мадэрнізацыі? І што зроблена пасля папярэдняга наведвання?
Аператыўная нарада аб перспектывах гарбарнай галіны
Усё гэта абмяркоўвалі на аператыўнай нарадзе. Гарбарная вытворчасць і жывёлагадоўчая галіна ў цэлым - найважнейшыя напрамкі эканомікі, загубіць іх нельга. Задача нумар адзін - выкарыстоўваць сваю сыравіну. Высокі імпарт - адна з праблем галіны. Тыя ж айчынныя вытворцы абутку не любяць беларускую скуру. Усяго ў краіне каля 80 прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць гэту сыравіну ў сваёй вытворчасці. Некалькі гадоў таму на заводзе ў Гатаве правялі маштабную мадэрнізацыю, але мэты, на якія было арыентавана прадпрыемства, дасягнутыя не былі. Урад выступіў з прапановай аб прыватызацыі завода, каб такім чынам вырашыць праблемы. Аднак кіраўнік дзяржавы катэгарычна супраць гэтага рашэння.Прэзідэнт пагутарыў з працоўным калектывам
Ад кадравых рашэнняў асобных кіраўнікоў выратавала пандэмія - умовы працы былі ў гэты перыяд больш складанымі. У адваротным выпадку некаторым прыйшлося б застацца без партфеляў. Па выніках візіту на прадпрыемства прынятыя канкрэтныя рашэнні. Кіраўнік дзяржавы даручыў сфарміраваць своеасаблівую асацыяцыю.













