У Беларусі працягваюцца сумесныя стратэгічныя вучэнні "Захад-2017"

19 сентября 2017

20 верасня ў манеўрах прыме ўдзел Прэзідэнт, галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка. Ён будзе назіраць за адным з галоўных эпізодаў вучэнняў на Барысаўскім палігоне.

Акрамя Кіраўніка дзяржавы чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў вышэйшага камандавання Узброеных сіл Расіі, кіраўніцтва інтэграцыйных структур - Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, замежных назіральнікаў і дыпламатаў. З назіральнай пляцоўкі Аляксандр Лукашэнка ацэніць узровень узаемадзеяння войскаў пры вядзенні абарончага бою.