У Беларусі новы міністр абароны

27 ноября 2014

Прэзідэнт на гэтую пасаду прызначыў генерал-маёра Андрэя Раўкова. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падчас выбару кандыдатуры на гэтую пасаду кіраваўся прынцыпам амаладжэння кадраў і зрабіў стаўку на маладзейшага і перспектыўнага генерала. Прэзідэнт таксама выказаў словы падзякі на адрас былога міністра абароны Юрыя Жадобіна.


Андрэй Раўкоў прайшоў увесь шлях ад камандзіра ўзвода да камандзіра батальёна. У 1988 скончыў з залатым медалём Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Затым камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі і з адзнакай Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Андрэй Раўкоў быў прызначаны камандзірам 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады. З 2006 па 2012 гады займаў пасады начальніка аператыўнага аддзела - намесніка начальніка штаба Заходняга аператыўнага камандавання, а таксама начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. Да прызначэння на пасаду міністра Андрэй Раўкоў быў камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. Дасведчаны кадравы вайсковец, яго ўклад у развіццё ўзброеных сіл быў адзначаны дзяржузнагародамі. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што хоць Андрэй Раўкоў і прызначаны міністрам абароны, адказнасць за армію нароўні з ім нясуць таксама Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, а таксама члены калегіі Міністэрства абароны.