У Беларусі няма неабходнасці пашыраць свабодныя эканамічна зоны

10 июля 2013

Пра гэта Прэзідэнт заявіў падчас наведвання дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў з літоўскім капіталам на тэрыторыі СЭЗ Магілёў. Аляксандр Лукашэнка закрануў і тэму працы з інвестарамі, назваўшы несправядлівай крытыку за бюракратычныя перашкоды. Наша краіна адкрытая для ўсіх інвестараў, у тым ліку і з Еўрасаюза. Гэта прагучала на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з паслом Літвы. Адзначым, гэта краіна з 6 ліпеня старшынствуе ў Еўрасаюзе, а таму фактычна прадстаўляе інтарэсы не толькі Вільнюса, але і Бруселя. Літоўскі дыпламат адзначыў спрыяльныя ўмовы вядзення бізнесу ў нашай краіне. Новыя праекты і планы будаваліся і абмяркоўваліся літаральна на вачах.


І яшчэ адну кампанію, таксама з літоўскім капіталам, наведаў Аляксандр Лукашэнка. На Мебелайне рэалізуецца інвестпраект па вытворчасці мэблі. Прычым, і першы, і другі заводы звязаныя тэхналагічна. Панэлі, якія вырабляюцца на адным прадпрыемстве, будуць выкарыстоўвацца на другім. У праект і беларускую эканоміку абедзве кампаніі ўклалі больш як 100 мільёнаў еўра. Гэта найбуйнейшыя прамыя інвестыцыі Літвы ў Беларусь.