У Беларусі неабходна вывучыць перспектыўныя радовішчы карысных выкапняў

30 июля 2015

Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На гэтай пасадзе Андрэй Каўхута крыху больш за месяц і гэта яго першая асабістая сустрэча з Кіраўніком дзяржавы. Адно з даручэнняў Прэзідэнта - прымяненне эканамічных падыходаў у выкарыстанні прыродных рэсурсаў. Тэматычная нарада з удзелам Кіраўніка дзяржавы павінна адбыцца ў канцы года. Чакае Прэзідэнт і ініцыятыў па лініі міжнароднага супрацоўніцтва.

І сёння ж Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака. На сустрэчы гаворка ішла пра будаўніцтва другой узлётнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, працу электроннай сістэмы платных дарог BelToll.  Анатоль Сівак таксама  далажыў Кіраўніку дзяржавы пра тэмпы і якасць будаўніцтва МКАД-2. Першы ўчастак ад Астрашыцкага гарадка да М6 завершаць ужо сёлета. 

МКАД-2 будзе цалкам бетонкай і ў тры разы даўжэйшай за сваю папярэдніцу - 160 км. Другую аб'язную павінны пабудаваць да 1 студзеня 2017 года.