У Беларусі комплексна ацэняць становішча спраў у сферы нацыянальнай бяспекі

11 ноября 2015

У Беларусі комплексна ацэняць становішча спраў у сферы нацыянальнай бяспекі і вызначацца з перспектывамі праваахоўнай сістэмы. Такую задачу напярэдадні паставіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Размова ішла аб эфектыўнасці процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам. Ад кіраўнікоў дзяржорганаў Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў вызначанай стратэгіі дзейнасці. Акрамя гэтага, Прэзідэнт звярнуў увагу і на тое, што неабходна аптымізаваць сілы і сродкі. Вызначальным пры рэфармаванні сілавога блока павінна стаць "якасць пры мінімальных затратах".

Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка прызначыў старшыню Следчага камітэта. Ведамства ўзначаліць Іван Наскевіч (раней ён займаў пасаду пракурора Брэсцкай вобласці). У цэлым па выніках размовы ў Кіраўніка дзяржавы пастаўлена задача павысіць мабільнасць праваахоўных органаў, а таксама стварыць больш кампактную сістэму нацыянальнай бяспекі.