У Беларусі рыхтуюцца да рэфармавання судовай сістэмы

19 ноября 2013
Сёння на нарадзе ў Прэзідэнта абмяркоўвалі прапановы па ўдасканаленні гэтай галіны ўлады. Прынцыповае новаўвядзенне закране гаспадарчыя і агульныя суды. Іх аб'яднаюць у адзіную сістэму на чале з Вярхоўным судом. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, размова ідзе не пра механічны перадзел паўнамоцтваў, а пра тое, каб выйсці на якасна новы ўзровень працы.

Яшчэ адна навіна - увядзенне цэнтралізаванай структуры судовых выканаўцаў: пры Мінюсце з'явіцца адзіная служба - дэпартамент прымусовага выканання. Адзіныя судовая сістэма і служба прымусовага выканання, на думку аўтараў рэформы, дазволяць умацаваць незалежнасць судовай улады, павысіць якасць і аператыўнасць правасуддзя.