У Беларусі павінен быць наладжаны выпуск усяго шлейфу машын для льнаводчай галіны

19 сентября 2014
Такое даручэнне сёння даў Кіраўнік дзяржавы, знаходзячыся ў рабочай паездцы па Віцебскай вобласці. У першай палове дня Аляксандр Лукашэнка наведаў Арэхаўскі льнозавод. Яго мадэрнізавалі да ўраджаю гэтага года. У структуры вытворчасці лёну самым вузкім месцам з'яўляюцца льнозаводы. У Беларусі ў выніку тэхпераўзбраення іх колькасць скароцяць да 25. Урад абяцае, што працэс вытворчасці на астатніх прадпрыемствах будзе значна палепшаны.
І сёння ў Оршы Прэзідэнт азнаёміўся з вытворчасцю на льнокамбінаце і пагутарыў з працоўным калектывам прадпрыемства. Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта ў Віцебскую вобласць у нашых наступных выпусках.