У Беларусі будуць развіваць сістэму абароненай сувязі

22 ноября 2019
У Беларусі тэсціруюць сістэму абароненых мабільных званкоў. Пра гэта ішла размова ўчора ў Прэзідэнта на нарадзе па развіцці ўрадавай сувязі. Напрацоўкі і тэхналогіі ў гэтай галіне асабліва цэняцца ва ўсім свеце. Абарона даных на такім узроўні  - пытанне незалежнасці і захоўвання дзяржтаямніц цаной на дзясяткі мільярдаў долараў. Адгэтуль такая пільная ўвага да айчыннага прадукту, і што важней - да нацыянальнай школы шыфравання. Яна ёсць далёка не ў кожнай, нават прасунутай у тэхналогіях дзяржавы. Таму Беларусь працягне ў нацыянальных і камерцыйных інтарэсах паскорана развіваць гэтую галіну высокіх тэхналогій.

Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з інвестарамі з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з кампаніі "Эмаар Пропертыз", яна вядомая не толькі на Блізкім Усходзе, але і ва ўсім свеце як буйны дэвелапер. Актывы "Эмаар Пропертыз"  ацэньваюцца "Блумберг" на 30 мільярдаў долараў. У партфель найболей вядомых праектаў уваходзяць такія будынкі, як самы высокі ў свеце небаскроб "Бурдж Халіфа" і найбуйнейшы гандлёва-забаўны комплекс "Дубай Мол". Размова на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці ішла пра магчымасці супрацоўніцтва і сумесныя праекты.