У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы

20 июня 2018

Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Дакумент будзе спрыяць далейшаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў і захаванню гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Аб магчымасці пашырэння часавых рамак правядзення Года малой радзімы Прэзідэнт заявіў сёлета ў красавіку на рэспубліканскім суботніку. Так, Савету Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года.