Самалёт Абдэля Фатаха аль-Сісі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Сёння ў прэзідэнта Егіпта пройдзе сустрэча з прэм'ер-міністрам Беларусі і прадстаўнікамі дзелавых колаў, а заўтра з Кіраўніком беларускай дзяржавы ў Палацы Незалежнасці. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі нададуць гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакету міжнародных дакументаў.
У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Егіпта
17 июня 2019













