У Астане праходзіць трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Казахстана

20 марта 2015

Беларусь, Расія і Казахстан напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі павінны прадэманстраваць сваё адзінства і эканамічна, і палітычна. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на перамовах з Уладзімірам Пуціным і Нурсултанам Назарбаевым у Астане. Сёння ў Казахстане праходзіць трохбаковая сустрэча.  Кіраўнікі дзяржаў абмяркоўваюць знешнія гандлёва-эканамічныя выклікі, а таксама некаторыя міжнародныя пытанні.  Як адзначыў, Прэзідэнт Беларусі,  разам краіны паспяхова змогуць супрацьстаяць міжнародным пагрозам і выклікам.

На сустрэчы Прэзідэнт Казахстана  заклікаў калег знаходзіцца ў пастаянным кантакце і звяраць гадзіннікі па найбольш актуальных праблемах і выкліках сучаснасці. У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падтрымаў сваіх калег у тым, што такія сустрэчы неабходныя. Сёлета  кіраўнікі трох дзяржаў  маюць намер прадоўжыць абмеркаванне ўкраінскага пытання.