У адрас беларускага народа і Прэзідэнта пачалі паступаць шматлікія віншаванні

2 июля 2016

І сёння напярэдадні важнай гістарычнай даты ў адрас беларускага народа і Прэзідэнта пачалі паступаць шматлікія віншаванні. З Днём Незалежнасці павіншавалі кіраўнікі дзяржаў - членаў СНД, прэзідэнты Алжыра, Італіі, Германіі, Польшчы, Сербіі, Швейцарыі, Індыі, Ірландыі, Партугаліі, В'етнама, Зімбабвэ, ААЭ, Пакістана, Манголіі, Судана, Сінгапура, Сірыі, каралі Швецыі, Нідэрландаў, Саудаўскай Аравіі, Тайланда, каралева Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Таксама Кіраўніка беларускай дзяржавы павіншавалі Папа Рымскі Францыск, Князь і Вялікі магістр Суверэннага Мальтыйскага ордэна.

У сваім віншаванні Уладзімір Пуцін адзначыў: "Сяброўства і ўзаемадапамога, загартаваныя ў суровыя гады вайны, і сёння служаць надзейнай асновай для саюзніцкіх адносін з Беларуссю. З задавальненнем адзначаю пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, высокую эфектыўнасць партнёрскага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, АДКБ і іншых шматбаковых структур".

Свае віншаванні накіраваў і Старшыня КНР Сі Цзіньпін і адзначыў: "Надаю вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін, чакаю наступнай сустрэчы разам з Вамі для паглыблення абмену думкамі па пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць для абодвух бакоў, бесперапыннага напаўнення зместам адносін паміж дзвюма краінамі на карысць народаў Кітая і Беларусі".