Літаральна гадзіна застаецца да пачатку галоўнай палітычнай падзеі вясны. Роўна ў 10:00 Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Выступленне Кіраўніка дзяржавы адбудзецца падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
У Авальнай зале Дома ўрада ўжо працуе наша здымачная група. І на сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Андрэй Крывашэеў (прамое ўключэнне).













