Умовы прыцягнення знешніх інвестыцый павінны адпавядаць дзяржаўным інтарэсам

26 декабря 2016

Гэта прагучала сёння на нарадзе ў Прэзідэнта па пытаннях прыцягнення фінансавання. Гаворка ішла аб рэсурсах, якія могуць быць карысныя для рэальнага сектара. Галоўнае - мэтазгоднасць і ўмовы паступлення грашовых сродкаў. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адным з найважнейшых каналаў паступлення крэдытаў з'яўляецца банкаўская сфера.

Беларусь зарэкамендавала сябе як адказны пазычальнік. У краіны добрая крэдытная гісторыя, якую маюць намер падтрымліваць і  далей. Ва ўрадзе разлічваюць, што наступны год стане больш спрыяльным для краіны. Абмяркоўваліся на нарадзе некаторыя вынікі працы эканомікі ў 2016.

Савет Міністраў і Нацбанк падалі прапановы па знешніх запазычаннях. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі канкрэтныя праекты, пад якія могуць быць прыцягнуты сродкі пад гарантыі ўрада.