Урэгуляваны першачарговыя пытанні падрыхтоўкі II Еўрапейскіх гульняў

1 февраля 2018

Сёння Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, якім рэгулююцца асобныя першачарговыя пытанні падрыхтоўкі II Еўрапейскіх гульняў.

У прыватнасці, вызначаюцца крыніцы і парадак фінансавання дзейнасці дырэкцыі Гульняў, выдаткаў, звязаных з цырымоніямі адкрыцця і закрыцця, аплатай паслуг арганізацыі, адказнай за тэлевізійнае забеспячэнне спаборніцтваў. Дакументам прадугледжана, што тавары, якія набываюцца за кошт бюджэтных сродкаў для правядзення Гульняў, не будуць абкладацца падаткам на дабаўленую вартасць. А ўдзельнікі вызвалены ад абавязку па медыцынскім страхаванні. Пры гэтым Беларусь бясплатна забяспечыць аказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі.