Украінскія журналісты і медыяэксперты абмяркоўваюць размову з Аляксандрам Лукашэнкам

27 сентября 2019

Украінская медыясупольнасць разабрала на цытаты дыялог мясцовых СМІ з Прэзідэнтам Беларусі. У трэндзе навін: заявы Аляксандра Лукашэнкі аб дружбе паміж Мінскам і Кіевам, а таксама гатоўнасць нашай краіны спрыяць мірнаму вырашэнню канфлікту на Данбасе. Эксперты і журналісты адзначаюць адкрытасць Кіраўніка дзяржавы пры адказе на пытанні - ніякіх закрытых або нязручных тэм. Такая размова, якая, дарэчы, доўжылася больш  за тры гадзіны, папярэднічае Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Пройдзе ён у Жытоміры на наступным тыдні. Ну а сёння наш палітычны аглядальнік Аляксей Волкаў вывучаў ва ўкраінскай сталіцы меркаванні аб вялікай размове ў прыватнасці і адносінах Мінска і Кіева  ў цэлым.

Размова атрымалася больш чым грунтоўнай - тры з паловай гадзіныІнфармацыйны дэсант з шасці ўкраінскіх СМІ ўчора высадзіўся ў Мінску для  размовы  з Прэзідэнтам. Размова атрымалася больш чым грунтоўнай -  доўжылася тры з паловай гадзіны. Аляксандр Лукашэнка адказваў на ўсе пытанні. Зрэшты, ужо ўвечары стала зразумела: рэформы, новы ўрад - гэта, вядома, добра, але ўкраінцаў, як і  раней, больш за ўсё хвалююць пытанні міру і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Менавіта словы Прэзідэнта аб беларускіх міратворцах на ўсходзе Украіны  выносяць у загалоўкі. 

Складанае геапалітычнае становішча прадыктавала свой тон дыялогу Аляксандра Лукашэнкі і журналістаў. Інтэграцыя з Расіяй, Мінскія пагадненні і нават моўнае пытанне: штучна створаная паліттэхнолагамі, гэта  ледзь не галоўная прычына расколу ў грамадстве. Беларусь прапаноўвае да ўсіх пытанняў (унутраных ці знешніх) падыходзіць спакойна і без рашэнняў, аб якіх можна пашкадаваць у далейшым.

У руках нататнік з Палаца Незалежнасці, "каб яшчэ раз абдумаць самыя цікавыя пасылы". Для Сяргея Брагі, галоўнага рэдактара «Правительственного курьера», гэта трэці візіт у Мінск і першая магчымасць задаць пытанне Прэзідэнту. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыць: блізкія адносіны Беларусі і Расіі  не значаць дрэнныя  з Украінай. Мінск - ключавая перагаворная пляцоўка, гэтае ж рэнамэ гатовы падтрымаць і цяперашні прэзідэнт  Уладзімір Зяленскі.

Як тэатр пачынаецца з вешалкі,  так любая палітыка з эканомікі. У гэтым плане Мінск і Кіеў адкрытыя да новых інвестыцый і гатовыя працаваць разам. Пастаўка нафты праз Адэскі порт, аграрны сектар і лагістыка - такую эканамічную страву краіны збіраюцца рыхтаваць на сотні мільёнаў долараў.

Дарэчы, па ўзроўні цытавання ва Украіне сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам нават трохі пасунула навіны са Злучаных Штатаў Амерыкі. Там, кіраўнік дзяржавы стаў ахвярай інфармацыйнага… даносу. Тэлефонная  размова  Зяленскага і Трампа прывяла  да аб'яўлення  працэдуры імпічменту апошняга. Маўляў, націскае на незалежную краіну - Украіну - з расследаваннем справы сына Джо Байдэна - візаві кіраўніка Белага дома на маючых адбыцца выбарах.  Мільярдэр-прэзідэнт  запэўнівае: сын канкурэнта пампуе не толькі нафту ў суседняй краіне, але і выпампоўвае грошы. 
СМІ ж адзначылі: Зяленскі выглядаў  разгубленым. Куды больш прадуктыўнай можа атрымацца сустрэча тэт-а-тэт з беларускім лідарам. 
А. Лукашэнка аб маючай  адбыцца сустрэчы з У. Зяленскім: Мы з ім агульную мову, гарантую, знойдзем!
У цэлым жа  размова сапраўды атрымалася аб'ёмнай і грунтоўнай - па-суседску. І гэта, дарэчы, прадвеснік вялікага мерапрыемства. Ужо на наступным тыдні адбудзецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Пройдзе ён у Жытоміры. Чакаецца, што менавіта там Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі правядуць першую афіцыйную сустрэчу.