Украіна і Беларусь - братэрскія народы

29 марта 2014

Украіна і Беларусь - гэта не проста добрыя суседзі, а братэрскія народы. Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з выконваючым абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым. Палітыкі размаўлялі недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы, у рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Ляскавічах Гомельскай вобласці. Перамовы доўжыліся больш чым тры гадзіны. Гаварылі ў Ляскавічах не толькі пра палітыку. Краіны адна для адной з'яўляюцца важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі. Летась беларуска-ўкраінскі тавараабарот перавысіў 6 мільярдаў долараў. Ва Украіне функцыянуе развітая тавараправодная сетка нашых прадпрыемстваў, дзейнічае пяць зборачных вытворчасцяў.



Больш падрабязна Сяргей Хамянтоўскі. Ляскавічы - унікальнае месца беларускага Палесся. За некалькі метраў маляўнічая Прыпяць. 200 вёрст да Мінска і да Кіева рукой падаць. Тут і вырашылі па-суседску сустрэцца Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Турчынаў.


У Ляскавічы Аляксандр Турчынаў прыбыў на сустрэчу з Прэзідэнтам у суправаджэнні першага намесніка міністра замежных спраў Украіны, кіраўніка пагранкамітэта, губернатара Чарнігаўскай вобласці і пасла Украіны ў Беларусі. Як прызнаўся Аляксандр Лукашэнка на пачатку сустрэчы, ёсць неабходнасць зблізіць пазіцыі і абмеркаваць сітуацыю, што складваецца не толькі ва Украіне, але і вакол яе.


Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Турчынаў знаёмыя. Сустракаліся ў Гомелі яшчэ пры прэзідэнце Юшчанку. Тады Аляксандр Турчынаў быў першым віцэ-прэм'ерам, сёння ў новай якасці. Да 25 мая ён кіраўнік Украіны. Сітуацыя ў краіне і каля яе сёння стала галоўнай тэмай.


Гаварылі ў Ляскавічах не толькі пра палітыку. Краіны адна для адной з'яўляюцца важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі. Летась беларуска-ўкраінскі тавараабарот перавысіў 6 мільярдаў долараў. Ва Украіне функцыянуе развітая тавараправодная сетка нашых прадпрыемстваў, дзейнічае пяць зборачных вытворчасцяў.


Эканоміка стала, бадай, галоўнай тэмай перамоў у Ляскавічах. Украіна займае другое месца ў тавараабароце і экспарце беларускай прадукцыі. Ад такога партнёрства Беларусь так проста не можа адмовіцца. Летась падпісана дарожная карта супрацоўніцтва. Дакумент, дамовіліся два лідары, атрымае новы сэнс.


У Ляскавічах перамовы правялі і члены дэлегацый. Сустрэча лідараў доўжылася больш за тры гадзіны. На брыфінг выйшлі ў прыўзнятым настроі. І пацвердзілі: Украіна і Беларусь не проста суседзі, а братэрскія народы.