Паглыбленне інтэграцыі ў будаўніцтве Еўразійскага эканамічнага саюза

19 февраля 2014
Паглыбленне інтэграцыі ва ўвязцы з адменай усіх выняццяў і абмежаванняў. Пазіцыю Беларусі ў пытанні будаўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза выказаў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Як вядома, кіраўнікі дзяржаў Мытнай тройкі дамовіліся аб стварэнні дагавора, які павінен вывесці на новы ўзровень эканамічнае партнёрства паміж краінамі. Яго праект павінен быць гатовы да 1 мая, каб ужо са студзеня 2015 на поўную сілу запрацаваў Еўразійскі эканамічны саюз.

Гэты найважнейшы дакумент прэзідэнты маюць намер абмеркаваць на маючай адбыцца сустрэчы ў сакавіку. Беларускі лідар лічыць важным прытрымлівацца тэрмінаў падрыхтоўкі праекта дагавора.

Еўразійская эканамічная камісія праводзіць інвентарызацыю ўсіх выняццяў і абмежаванняў, пасля чаго будуць прапанаваны канкрэтныя тэрміны і неабходныя меры па іх адмене.

Пазіцыя беларускага боку наступная: у свабодным гандлі ўнутры будучага Саюза не павінна быць перашкод. Гэта тычыцца, у прыватнасці, выняццяў і абмежаванняў па нафце і нафтапрадуктах, газе, алкагольнай і тытунёвай прадукцыі, іншых таварах. Беларусь гатовая ісці на кампрамісы і разлічвае на такі ж падыход з боку партнёраў.