Удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Прэзідэнт здзейсніць рабочы візіт у Туркменістан

9 Кастрычніка 2019

Заўтра Прэзідэнт Беларусі накіруецца з рабочым візітам у Туркменістан. У пятніцу тут пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. 

У парадак саміту ўваходзяць пытанні, якія датычацца развіцця адносін у рамках інтэграцыйнага аб'яднання, уключаючы сферу стратэгічнага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў праваахоўнай і ваеннай абласцях, барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам. Таксама на палях саміту Аляксандр Лукашэнка традыцыйна правядзе і серыю перамоў са сваімі замежнымі калегамі. Больш падрабязна аб парадку і беларускіх ініцыятывах з Ашхабада - Вольга Макей.

Сярэдзіна восені ў Туркменістане  нават гарачэйшая, чым беларускае лета. Сёння тэрмометры паказваюць плюс 30. Зрэшты, гэта не дзіўна - Ашхабад лічаць адной з самых гарачых сталіц свету. Наогул, прыстаўку "самы" тут любяць. Гэта пацвярджае і той факт, што горад не аднойчы трапляў у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Ашхабад - самы беламармуровы горад планеты, тэлецэнтр упрыгожвае самая вялікая зорка, а стадыён - самы вялізны ў свеце сімвал каня. Ну і вядома, паводле традыцыі любы прадавец на рынку скажа, што яго дыня самая салодкая, а дыван - самы прыгожы. Дарэчы, каб вывезці з краіны такі прадмет народнага ткацтва,  патрэбны спецыяльны дазвол. Але сапраўды Ашхабад не назавеш самым частым месцам сустрэчы лідараў СНД. Саміт Туркменістан прыме другі раз. А таму пастараецца запомніцца. Адзін з дакументаў, які прапануюць для падпісання кіраўнікам дзяржаў - Дэкларацыя аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве. У ім - задачы для ўсіх краін СНД: ад развіцця партнёрства і павышэння канкурэнтаздольнасці да аб'яднання інфраструктурных магчымасцяў і процідзеяння карупцыі.

Менавіта ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва - прыярытэт у СНД для афіцыйнага Мінска, аб гэтым наш Прэзідэнт нагадвае на леташнім саміце. Абараняць інтарэсы на няпростым глабальным рынку можна толькі разам. Але, калі ў тэорыі ўсё гэта разумеюць, на практыцы такая эканамічная кансалідацыя ўсё жа пакуль кульгае. 

Таццяна Сайганава, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

"Пазіцыя нашай краіны - максімальна выкарыстаць інтэграцыйныя працэсы. Максімальна гарманізаваць заканадаўства нашых краін. Стварыць роўныя ўмовы для грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, і,  вядома, навесці парадак у гандлёва-эканамічных адносінах".

Дарэчы, роля парламентарыяў у СНД павінна быць больш актыўнай. Міжпарламенцкая асамблея ёсць, але аддача не заўсёды прыкметная. Аб гэтым таксама на раз гаварыў Аляксандр Лукашэнка.

З такой крытыкай згодны і Уладзімір Жарыхін. Ужо 20 гадоў ён працуе ў Інстытуце краін СНД і знутры ведае, што часам тармозіць развіццё Садружнасці. 

Сярод важных дакументаў які саміту - зварот лідараў у сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Увага на саміце будзе прыкавана і да Узбекістана: у 2020 годзе гэта краіна ўпершыню прыме старшынства ў аб'яднанні. Запрашэнне ў Ашхабад накіравалі і Уладзіміру Зяленскаму. Апошнія гады афіцыйны Кіеў ігнаруе сустрэчы лідараў і нават выйшаў з кардынацыйных органаў СНД. Зрэшты, цяперашні саміт - чым не шанц на некаторыя пытанні паглядзець з чыстага, як беламармуровы Ашхабад, ліста?