Уборачную неабходна завяршыць, не зніжаючы тэмпаў прац

18 августа 2017

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую і Віцебскую вобласці. На палях гаспадарак "Александрыйскае" і "Птушкафабрыка Аршанская" Аляксандр Лукашэнка зараз назірае за тэхналагічнымі працэсамі ўборкі азімай пшаніцы і жыта. Эксперыментальныя метады вырошчвання на гэтых землях дазволілі дасягнуць ураджайнасці пад 100 цэнтнераў з гектара. 

Прэзідэнт традыцыйна падчас уборачнай бывае на стыку Магілёўскай і Віцебскай абласцей, і сёння ў самым пачатку сваёй рабочай паездкі распавёў аб прычынах асаблівай увагі да гэтага рэгіёна.

Тут жа Кіраўніку дзяржавы далажылі, як выконваецца даручэнне па стварэнні самай сучаснай збожжапрыбіральнай тэхнікі. У прыватнасці, размова ішла аб магчымасцях камбайна "Палессе GS16". Гэта навінка мадэльнага раду гомельскіх вытворцаў. Машына з рухавіком магутнасцю 530 конскіх сіл прызначаная для працы з высокаўраджайнымі культурамі.  У цэлым жа асноўную ўборачную кампанію ў краіне неабходна завяршыць ужо ў гэтую нядзелю. Аб гэтым яшчэ раз нагадаў Кіраўнік дзяржавы. У панядзелак працы будуць прадоўжаныя толькі ў паўночных рэгіёнах. Пры неабходнасці туды будзе накіравана дадатковая тэхніка.

Падрабязней аб рабочай паездцы Прэзідэнта мы распавядзём у нашых наступных выпусках.