У Прэзидэнта адбылася нарада па праекце Указу "Аб мерах па забеспячэнні збалансаванасці бюджэту"

17 мая 2016
Галоўны акцэнт дакумента - скараціць выдаткі бюджэту, пры гэтым не падарваць эканоміку ключавых прадпрыемстваў і не спыніць іх мадэрнізацыю. У прыватнасці, гаворка ідзе аб мерах па здыманні часткі цяжару на падтрымку рэальнага сектара з дзяржаўнай казны.

Урад прапаноўвае паменшыць пакрыццё працэнтаў па крэдытах на 2 пункты. Зараз з бюджэту кампенсуецца да 22% па крэдытных стаўках банкаў. Такім чынам - пазыковыя сродкі з'яўляюцца суперльготнымі. Адкрываючы нараду, Кіраўнік дзяржавы паставіў адразу некалькі прынцыповых пытанняў. Першае - на каго ляжа дадатковая крэдытная нагрузка? І другое - якая эканомія бюджэтных сродкаў і наколькі эфектыўна яны расходуюцца?

Па выніках нарады Аляксандр Лукашэнка накіраваў праект указу на дапрацоўку. Галоўнае патрабаванне Прэзідэнта - разгружаючы бюджэт, перакласці крэдытны цяжар не толькі на прадпрыемствы, але і на банкі.

Як заявіў міністр фінансаў, у цэлым эканомія бюджэту павінна скласці сёлета каля 400 мільярдаў рублёў. Плануецца пачакаць з нетэрміновымі капітальнымі ўкладаннямі. Пры гэтым, скарачаючывыдаткі дзяржказны, эканоміць на сацыяльных гарантыях насельніцтву Беларусь не мае намер.

Як адзначыў міністр, аптымізацыю бюджэтных выдаткаў працягнуць. Дадзеная стратэгія прапісаная ва Указе № 78. Ужо ў чэрвені ўрад падасць Кіраўніку дзяржавы адкарэкціраваны бюджэт.