У Прэзідэнта абмяркоўваліся меры дзяржаўнай падтрымкі спартыўных арганізацый

17 ноября 2014

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, неабходна дапамагаць толькі тым з іх, якія самі шукаюць магчымасці атрымання прыбыткаў ад дзейнасці. І галоўнае - гэта спартыўны вынік. Толькі ён павінен быць меркай усіх зарплат, прэмій і іншых выплат, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Аднак далёка не ўсе клубы дабіваюцца сур'ёзнай дынамікі ў прыцягненні сродкаў з пазадзяржаўных крыніц, разлічваючы больш на дзяржпадтрымку. Мэта сённяшняй сустрэчы ў Прэзідэнта - абмеркаванне прапаноў урада па стымуляванні клубаў да таго, каб яны самастойна зараблялі сродкі.