Дзень Рэспублікі сёння адзначаюць у Турцыі. Роўна 98 гадоў назад былі ўнесены папраўкі ў Канстытуцыю, вынікам якіх стаў распад Асманскай імперыі і стварэнне новай краіны. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў народ і лідара Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з нацыянальным святам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў дынамічнае развіццё рэспублікі і яе актыўную ролю на глабальным і рэгіянальным узроўнях, звярнуўшы ўвагу, што Мінск надае асаблівае значэнне адносінам з Анкарой, заснаваным на традыцыях сяброўства і ўзаемнага даверу.
Турцыя адзначае Дзень Рэспублікі
29 октября 2021













