Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця ПЭТ-цэнтра

7 октября 2015

У Беларусі пачынаецца эпоха індывідуальнай медыцыны. Гэта стала магчымым дзякуючы запуску Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі. Сучаснае абсталяванне комплексу дазваляе праводзіць раннюю дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў. Кожнаму пацыенту прызначаецца дакладная схема лячэння, якая найбольш падыходзіць канкрэтнаму чалавеку. Такім чынам, наша краіна ў ліку першых уступае ў стагоддзе персаніфіцыраванай медыцыны. Сёння з удзелам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Бараўлянах адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця ПЭТ-цэнтра.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з абсталяваннем цэнтра, пабываў у лабараторыях, а таксама ў Рэспубліканскай малекулярна-генетычнай лабараторыі канцэрагенезу, яна была ўведзеная ў эксплуатацыю два месяцы таму. Тут вырабляюцца проціпухліннай вакцыны і распрацоўваюцца новыя метады лячэння анкапацыентаў.