Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура

5 октября 2017

У Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікалас Мадура. Сёння, у другі дзень візіту, у Палацы Незалежнасці пройдуць перамовы лідараў дзвюх краін. Кіраўнікі дзяржаў спачатку сустрэнуцца ў фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць шырокі комплекс пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю двухбаковых праектаў, функцыянаванне сумесных зборачных вытворчасцяў, развіццё ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сферах. Асобная ўвага будзе нададзена міжнароднаму парадку дня.

Плануецца, што сёння Нікалас Мадура прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару.