Цэнаўтварэнне і праца без пасрэднікаў. Прэзідэнт правёў рабочую сустрэчу з міністрам аховы здароўя

12 августа 2019

Ад цэн на лекі і закупак абсталявання  да новых падыходаў развіцця беларускай медыцыны. У Палацы Незалежнасці абмеркавалі сітуацыю ў сістэме аховы здароўя. Адпаведны даклад  Кіраўніку дзяржавы  прапанаваў профільны міністр.

Уладзімір Каранік  быў прызначаны на пасаду літаральна пару месяцаў таму. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў перад новым кіраўніком Міністэрства аховы здароўя  прынцыповую задачу: навесці парадак у медыцыне. У першую чаргу  гэта датычыцца спынення фактаў карупцыі - выкаранення шэрых схем пры закупках медабсталявання. Першую дапамогу ў гэтым плане акажа штучны інтэлект. Ёсць канкрэтная прапанова. Сумесна з ПВТ  стварыць інфармацыйную платформу, дзе анлайн будуць адлюстроўвацца ўсе закупкі для медустаноў. Пры гэтым  сістэма  аўтаматычна праінфармуе аб фактах перавышэння цаны. Гэтую ініцыятыву Прэзідэнт падтрымаў.

Ёсць і іншыя праблемныя бакі галіны  ў частцы імпартазамяшчэння лекаў. Сярод прапаноў - удасканаленне працэдуры закупкі, а таксама павелічэння абароту на рынку айчынных прэпаратаў. 

Так, Уладзімір Каранік  далажыў Прэзідэнту, што Міністэрства аховы здароўя ужо змяніла падыходы да закупкі высокатэхналагічнага абсталявання. Сыход ад пасрэднікаў  дазволіў па асобных пазіцыях сэканоміць прыкладна напалову. За жнівень-верасень у медустановах  плануюць аднавіць усё абсталяванне, а апараты, якім больш за 10 гадоў і іх рамонт невыгадны,  замяніць на новыя. Акрамя таго, у размове з журналістамі профільны міністр анансуе: у Беларусі спросцяць рэгістрацыю лекаў, які не выпускаюцца ў краіне. Іх доступ на наш рынак будзе палегчаны, што створыць умовы для здаровай канкурэнцыі.