Урачысты сход, прысвечаны стагоддзю Узброеных Сіл краіны, прайшоў у Мінску

23 февраля 2018

Беларусь сёння адзначае Дзень абаронцаў Айчыны.

Урачысты сход, прысвечаны стагоддзю Узброеных Сіл краіны, прайшоў у Мінску.

У Палацы Рэспублікі сабралася эліта нацыянальнай арміі, а таксама ветэраны, якія сваім ратным подзвігам забяспечылі нам мірнае неба над галавой. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, беларускі народ набыў генетычнае непрыманне любой узброенай агрэсіі. Наша краіна не разглядае ні адну з дзяржаў як праціўніка. Асуджае любы ваенны канфлікт і прытрымліваецца прынцыпу мірнага ўрэгулявання спрэчак. Сёння беларуская армія мабільная, укамплектаваная ўсім неабходным і заўсёды гатовая даць адпор магчымаму агрэсару. У падрыхтоўцы войскаў асноўны акцэнт зроблены на навучанні салдат і афіцэраў сучасным спосабам вядзення вайны.

Векавы юбілей Узброеных Сіл - падстава для ўрачыстасці, магчымасць падвесці вынікі і ацаніць перспектывы развіцця беларускай арміі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя