Урачыстае адкрыццё Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося напярэдадні

3 июля 2014

Нагадаем, урачыстае адкрыццё Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося напярэдадні. Сімвалічна, што ў цырымоніі прынялі ўдзел прэзідэнты Беларусі і Расіі. У памяць пра гераічны подзвіг савецкіх воінаў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін усклалі вянкі да стэлы Мінск - горад-герой, а потым кіраўнікі дзвюх дзяржаў зрабілі экскурсію па новых залах музея. 15 тысяч квадратных метраў, 10 экспазіцыйных залаў, больш як 140 тысяч экспанатаў. Тут можна ўбачыць знакаміты танк Т-34, хуткасны знішчальнік Чырвонай арміі І-16, які лётчыкі ласкава называлі Муха. Пасля агляду музея прэзідэнты Беларусі і Расіі пакінулі запісы ў Кнізе ганаровых гасцей. А затым у зале Перамогі павіталі галоўных гасцей свята - ветэранаў. У гонар адкрыцця Аляксандр Лукашэнка падарыў сімвалічны памятны меч - знак мужнасці і доблесці салдат - вызваліцеляў Мінска. А Уладзімір Пуцін паднёс у якасці падарунка рарытэтнае выданне газет ліпеня 1944-га, у якіх паведамлялася пра вызваленне Беларусі.