Маладосць. Традыцыі. Будучыня… Урачыстасці з нагоды адразу двух юбілеяў - 95-годдзя камсамола і паўстагоддзя беларускіх студатрадаў - прайшлі сёння ў беларускай сталіцы. Мінск стаў цэнтрам прыцягнення студэнцкага брацтва. Святочны форум сабраў шматлікія пакаленні камсамола. Ідэйным натхняльнікам грандыёзнага свята стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ён аб'ядноўвае тысячы маладых людзей па ўсёй краіне і шмат у чым вызначае механізмы сучаснай маладзёжнай палітыкі. Лепшых студатрадаўцаў сёння ўшаноўвалі на плошчы Дзяржаўнага флага. Словы віншавання прагучалі з вуснаў Прэзідэнта краіны. Звяртаючыся да моладзі і ветэранаў камсамола, Аляксандр Лукашэнка з асобай цеплынёй гаварыў пра галоўныя пытанні сучаснага грамадства - працу, веды, патрыятызм. Знайсці свой шлях і цалкам рэалізаваць сябе - галоўнае пажаданне Прэзідэнта сёння ў адрас маладых.
Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка надаў крэатыўным ідэям. Акцэнт быў зроблены на ініцыятывы БРСМ, у тым ліку рэспубліканскі праект 100 ідэй для Беларусі. 2015-ы, напэўна, стане Годам моладзі. І вось яшчэ адна амаль сенсацыя - два найважнейшыя праекты -- атамныя станцыі ў Беларусі і Калінінградзе - могуць быць аб'яўлены маладзёжнымі будоўлямі, сумеснымі для Беларусі і Расіі. Гэта пытанне Прэзідэнт Беларусі паабяцаў узгадніць з Уладзімірам Пуціным.
Падрабязнасці маладзёжнага форуму - у 9 вечара на інфармацыйным канале Панарама.














