Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляецца асновай у развіцці адносін Беларусі з Кітаем

17 июля 2013
Аб гэтым заявіў сёння ў Пекіне Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам. Падчас гутаркі беларускі лідар падкрэсліў вялікі ўплыў Кітая на міжнароднай арэне. Паводле слоў Прэзідэнта, Кітай павінен ісці ў Еўропу. Беларусь можа стаць яго правадыром, першым чынам, эканамічным. Рэспубліка асабліва зацікаўленая ў прыцягненні фундатараў у беларуска-кітайскі індустрыяльны парк. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі атрымаецца паспяхова ўвасобіць у жыццё гэты маштабны праект, які не мае аналагаў у Еўропе.

У развіцці адносін Беларусі з Кітаем Аляксандр Лукашэнка разлічвае на падтрымку Народнага палітычнага кансультатыўнага савета. Аб гэтым беларускі лідар заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам. У дзяржаўным ладзе Кітая група мудрацоў з'яўляецца дарадчым органам пры кіраўніцтве КНР. Падчас сустрэчы Юй Чжэншэн выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы, падчас якога падпісаная дэкларацыя аб устанаўленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, будзе стымуляваць сяброўства і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Плённыя перамовы ў Пекіне правялі і члены беларускай дэлегацыі. Паводле іх вынікаў падпісана больш за 30 двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах на агульную суму каля 1,5 мільярда долараў.