Гандаль з рэгіёнамі - аснова інтэграцыі

12 Красавіка 2013

Прэзідэнт Беларусі напярэдадні прыняў  губернатара Пензенскай вобласці. Гэты рэгіён  размяшчаецца ў цэнтры еўрапейскай часткі Расіі і можа стаць сумесным рэгіянальным гандлёвым цэнтрам. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, стварэнне сумесных вытворчасцяў дазволіць паспяхова канкурыраваць з засіллем імпарту, а таксама створыць новыя рабочыя месцы.


Сёння візіт дэлегацыі Пензенскай вобласці ў Беларусь  прадоўжыцца. У графіку гасцей - сустрэча з губернатарам Мінскай вобласці, наведванне прадпрыемстваў Амкадор і Белкамунмаш.