Тэндэнцыі і сітуацыю ў эканоміцы Беларусі абмяркуюць на вялікай справаздачы Савета міністраў

15 марта 2017

Аб падрыхтоўцы да яго далажылі Прэзідэнту напярэдадні. Выніковая нарада адбудзецца, калі стануць вядомыя вынікі першага квартала гэтага года. Мерапрыемства даручана правесці ў пашыраным фармаце, куды запросяць больш за 300 чалавек. У прыватнасці, большае прадстаўніцтва Кіраўнік дзяржавы жадае бачыць з боку рэгіянальнай вертыкалі ўлады, дырэктараў прадпрыемстваў і арганізацый - людзей, якія бачаць і ведаюць сітуацыю на месцах.

Сёлета азначылася станоўчая дынаміка ў эканоміцы. Хоць апошнія два гады было няпроста з прасоўваннем экспарту. Трэба будзе абмеркаваць усе праблемныя пытанні. Сярод пазітыўных момантаў - атрымалася не дапусціць росту цэн. Запаволенне інфляцыі прагназуецца і сёлета. Курс рубля стабільны - ваганні ўжо не выклікаюць панікі. Скарачаецца лік стратных прадпрыемстваў. Але ніхто не адмяняў пошук новых драйвераў росту для эканомікі.