Тэмы пагранічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы

14 ноября 2019
Бяспека, міжнародныя абавязацельствы і геапалітыка. Тэмы пагранічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі сёння былі ў цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы. У 1995 годзе нашы краіны падпісалі дагавор  аб сумесных намаганнях у ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы. Ён аўтаматычна падаўжаўся кожныя пяць гадоў, і ў лістападзе зноў заканчваецца тэрмін дзеяння гэтага дакумента. Неабходнасць падаўжэння дагавора і  стала прычынай прааналізаваць узаемадзеянне пагранічных ведамстваў Беларусі і Расіі. Прэзідэнт, у прыватнасці, закрануў такія надзённыя тэмы,  як перамяшчэнне грамадзян трэціх краін праз агульную мяжу, а таксама вялікія чэргі з грузавікоў. Пры гэтым падкрэсліў, што Беларусь у дадзеным выпадку на сто працэнтаў выконвае свае абавязацельствы.

За апошнія тры гады пагранічнікі Беларусі і Расіі сумесна выявілі шэсць каналаў незаконнай міграцыі, затрымалі дзесяць памагатых. Таксама ў Саюзнай дзяржаве дзейнічае праграма па ўдасканаленні пагранічнай бяспекі. Такім чынам развіваецца інфраструктура, закупліваецца новая тэхніка і сродкі аховы мяжы.