Тэлеверсія інтэрв'ю Прэзідэнта тэлерадыёкампаніі "Мір" сёння ў 21.05 на "Беларусь 1"

7 апреля 2017

Напярэдадні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў вялікае інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір". Беларускі лідар больш за гадзіну размаўляў з журналістам, кіраўніком найбуйнейшага медыяхолдынга СНД Радзікам Батыршыным. Цэнтральнай тэмай размовы стала інтэграцыя на постсавецкай прасторы. Прэзідэнт грунтоўна расказаў аб стане і перспектывах беларуска-расійскіх адносін. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і правядзення сумеснага вучэння "Захад-2017". Аляксандр Лукашэнка раскрыў падрабязнасці нядаўніх перамоў з Уладзімірам Пуціным, а таксама пракаменціраваў выбух у метро Санкт-Пецярбурга. Барацьба з тэрарызмам і захаванне бяспекі ў рэгіёне сталі асобнымі тэмамі размовы. Усяго беларускі лідар адказаў больш чым на дзясятак пытанняў. Тэлеверсію інтэрв'ю Прэзідэнта глядзіце сёння ў 21.05 на "Беларусь 1". У сувязі з гэтым "Панарама" выйдзе ў эфір у 20.30.