Паўтары гадзіны аб палітыцы і не толькі. Сёння на сэрвісах медыяхолдынга "Блумберг" стартавала разгорнутае інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Напярэдадні з Кіраўніком дзяржавы гутарыў стары знаёмы Раян Філіп Чылкат - вядучы лонданскі карэспандэнт "Блумберг-ТБ". Ён ужо сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у 2001-м у якасці рэпарцёра CNN.
Гэтым разам за паўтары гадзіны Прэзідэнт адказаў амаль на пяць дзясяткаў пытанняў. Вялікая частка гутаркі была прысвечаная ўкраінскай праблематыцы і ролі вядучых сусветных ігракоў і палітыкаў ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. Ці бачны "ўкраінскі мір" з Беларусі? Наша месца ў "еўразійскім доме"? Ці пойдзе на выбары кандыдат Лукашэнка, і ці ёсць у Прэзідэнта пераемнік?
Тэлеверсія інтэрв'ю беларускага лідара медыяхолдынгу "Блумберг" сёння ў 21:30 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24".













