Тэлеверсія інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі каналу Euronews - пасля Панарамы на Беларусь 1 і Беларусь 24

4 октября 2014

Беларусь прапаноўвала Захаду спосабы нармалізацыі сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым паведаміў 1 кастрычніка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю Euronews.


Напярэдадні еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал паказаў гутарку з Прэзідэнтам Беларусі ў вячэрнім эфіры. Euronews вяшчае на 5 кантынентах - аўдыторыя тэлеканала перавышае 330 мільёнаў дамоў больш чым у 150 краінах свету.


Гутарка Прэзідэнта Беларусі з кіраўніком усходне-еўрапейскага бюро канала доўжылася паўтары гадзіны. Аляксандр Лукашэнка распавёў аб практычных кроках, якія маглі быць распачатыя пры садзейнічанні міжнароднай супольнасці для хутчэйшага мірнага ўрэгулявання канфлікту. Аднак Захад не пагадзіўся з прапановамі беларускага боку па нармалізацыі сітуацыі ва Украіне.


Поўную тэлеверсію гутаркі Беларусь 1 і Беларусь 24 пакажуць сёння ў вячэрнім эфіры па заканчэнні інфармацыйнага канала Панарама.