Самыя актуальныя пытанні беларуска-расійскага парадку дня і ўзаемадзеянне на інтэграцыйных пляцоўках. Гэтыя тэмы сёння абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове, якая адбылася па ініцыятыве расійскага боку, паведамляе прэс-служба нашага Прэзідэнта. Кіраўнікі дзяржаў таксама адзначылі высокую дынаміку двухбаковых кантактаў сёлета. Гаворка ішла і аб графіку сустрэч на найбліжэйшую перспектыву.
У тэлефоннай размове А. Лукашэнка і У. Пуцін абмеркавалі пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва
16 ноября 2018