Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павінны быць празрыстымі, аб'ектыўнымі і рэальнымі

15 марта 2016

Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях аплаты ЖКП насельніцтвам. Рабочая група, створаная па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, разам з аб'ектыўнай ацэнкай працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны, прадставіла Прэзідэнту праект указа з новымі тарыфамі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб дзяржаўнай пазіцыі: рашэнне пытанняў у гэтай сферы трэба пачынаць з пошуку ўнутраных рэзерваў. Пры гэтым рэальнае становішча людзей і абарона іх інтарэсаў - галоўныя крытэрыі ў фарміраванні тарыфаў ЖКП.

Па выніках нарады Прэзідэнт зацвердзіў тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, падтрымаў падыходы, выкладзеныя ў праекце ўказа. Паменшаны адразу тры тарыфы: на водазабеспячэнне, водаадвядзенне і тэхабслугоўванне ліфта. Чакаецца, што ўказ будзе падпісаны ў найбліжэйшы час.