Мытны кодэкс ЕАЭС павінен быць узгодненым і вывераным

9 декабря 2016

Нацыянальныя інтарэсы Беларусі павінны быць улічаны перш за ўсё пры прыняцці Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, прысвечанай абмеркаванню праекта дагавора.

Новы дакумент Мытнага кодэкса ЕАЭС уключае 16 міжнародных пагадненняў. Пры яго складанні ўлічваліся і меркаванні бізнес-асацыяцый, і навуковай супольнасці. У працэсе паўтары тысячы правак унеслі ўдзельнікі еўразійскай інтэграцыі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да прыняцця ім канчатковага рашэння ад Беларусі дакумент павінен быць вывераны ва ўрадзе, міністэрствах і аблвыканкамах.

Амаль два гады эканоміка Беларусі функцыянуе ў рамках ЕАЭС. Удзельнікамі Еўразійскага эканамічнага саюза з'яўляюцца Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан. За невялікі час арганізацыя прыкметна прырасла і на сусветнай арэне здабыла істотную палітычную вагу.

Аднак застаецца шэраг нявырашаных пытанняў. Да тэмы еўразійскай інтэграцыі і яе праблемных момантаў Кіраўнік дзяржавы не раз звяртаўся на гэтым тыдні. Адзін з іх - падзенне аб'ёмаў тавараабароту. Сёння падчас нарады Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў прэтэнзіі кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта да беларускага харчавання.

Пасля працяглых абмеркаванняў усе нюансы, на якія звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы, будуць дэталёва прапрацаваны і ўлічаны. Дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС плануецца падпісаць на саміце Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 26 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Падрабязнасці нарады ў Кіраўніка дзяржавы - у нашых наступных выпусках.