Тытунёвая індустрыя пад пільным кантролем дзяржавы. Сітуацыю ў галіне абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

10 декабря 2019
Тытунёвая індустрыя павінна быць пад пільным кантролем дзяржавы. Пра сітуацыю ў галіне сёння гаварылі на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. 

Не дапусціць рост цэн 

Вытворчасць, увоз і абарачэнне цыгарэт і іншай прадукцыі з тытуню  ў Беларусі пад самым строгім кантролем. Заўсёды пільная ўвага і жорсткія рашэнні практыкуюцца да нелегальных паставак. У той жа час на паверхні з'явілася яшчэ адно актуальнае пытанне:  уніфікацыя падатковага заканадаўства з Расіяй можа вывесці тытунёвую прадукцыю са звыклай для беларусаў цэнавай катэгорыі.

Асобна абмеркавалі тое, як спраўляецца з абавязацельствамі найбуйнейшы інвестар у беларускі рынак. Каля года таму тытунёвую галіну пераўтварылі з прыцэлам на больш якасную працу. Сярод надзённых пытанняў загрузка магутнасцяў айчынных фабрыкаў і варыянты пашырэння экспарту. 

Кіраўнік дзяржавы выказаў сваё  негатыўнае стаўленне да курэння 

Падчас нарады Кіраўнік дзяржавы выказаў сваё негатыўнае стаўленне да курэння. Таксама Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтавацца да абмеркавання ў будучым пытанняў  вытворчасці і рэалізацыі ў краіне алкагольных тавараў.