Сувязі паміж рэгіёнамі становяцца ўсё больш значным фактарам умацавання эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

8 февраля 2017

Прамыя партнёрскія сувязі паміж рэгіёнамі становяцца ўсё больш значным фактарам умацавання эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Сяргеем Сітнікавым.

Па многіх кірунках беларуская прамысловая прадукцыя вырабляецца з выкарыстаннем вялікай долі расійскіх камплектуючых. Пры гэтым устойлівая праца такіх вытворчасцяў у Расіі значна залежыць і ад сітуацыі на беларускіх заводах. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Кастрамская вобласць даўно з'яўляецца перспектыўным і надзейным партнёрам Мінска. У нас падобныя эканомікі.

Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, прамысловасці, медыягаліне. Асобная ўвага - павелічэнню паставак у Кастрамскую вобласць прадукцыі нашага аўтапрама. У гэтай сувязі Прэзідэнт даручыў распрацаваць пытанне аб стварэнні ў расійскім рэгіёне адзінага сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі.