Свабодны дзень Прэзідэнт прысвяціў клопатам на зямлі

27 августа 2017

Сёлета аграрыі чакаюць добры ўраджай бульбы. Другі хлеб напярэдадні на сваім участку сабраў і Кіраўнік дзяржавы. У насычаным графіку Прэзідэнта выдаўся адносна свабодны дзень, і Аляксандр Лукашэнка прысвяціў яго клопатам на зямлі. Фронт прац быў вялікі - тры гектары, а гэта больш за сотню тон. На прэзідэнцкім полі - тры гатункі бульбы: "Каралева Ганна", "Саціна" і "Уладар". Ураджай сёлета парадаваў, бульба ўдалася. І, вядома, частка ўраджаю перададзеная ў сацыяльныя ўстановы выхаванцам прытулкаў і пажылым людзям.

Зрэшты, працаваць вось так на зямлі разам у Прэзідэнта стала ўжо традыцыяй. Аляксандр Лукашэнка асабістым прыкладам паказвае тое, аб чым гаварыў на Рэспубліканскім педсавеце: праца - гэта справа высакародная, і да яе трэба прылучацца з дзяцінства. Такі працоўны запал, як гаворыцца, заразлівы. На полі побач з Прэзідэнтам былі родныя і тыя, хто штодня працуе разам з кіраўніком краіны. Не падвяло і надвор'е.