Будаўніцтва жылля ў сталіцы скароцяць. Акцэнт на развіццё гарадоў-спадарожнікаў. Сустрэча Прэзідэнта з старшынёй Мінгарвыканкама

11 марта 2019
Аб комплексным развіцці Мінска сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта са старшынёй Мінгарвыканкама. На парадку дня адразу некалькі надзённых пытанняў - ад аб'ёмаў будаўніцтва і яго кошту да развіцця Нацыянальнага аэрапорта.

Так, Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб неабходнасці ўводу ў эксплуатацыю другой узлётна-пасадачнай паласы ўжо гэтай вясной. А найбліжэйшы год-два павінна быць запушчаная электрычка, якая звяжа Мінск з паветранай гаванню. 

Што датычыцца будаўніцтва, то будуць прытрымлівацца курсу на штогадовае скарачэнне аб'ёмаў узвядзення жылля ў сталіцы.

Асобная ўвага цане квадрата. Кіраўнік дзяржавы даручыў вывучыць вопыт працы Завода эфектыўных прамысловых канструкцый. Некалькі гадоў таму Прэзідэнт дазволіў выдзеліць прадпрыемству неабходныя будаўнічыя пляцоўкі, а арганізацыя ўзводзіла жыллё з рэнтабельнасцю не вышэй як 5%. Калі эксперымент атрымаўся, неабходна яго працягнуць.