Стратэгію развіцця машынабудавання ў Беларусі вызначаць у найбліжэйшы час

28 мая 2016

Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы прадпрыемства холдынгу "Амкадор" у Пінску.

Сёлета там была завершана маштабная мадэрнізацыя, пачатая 5 гадоў таму. У цэлым прадпрыемствы холдынгу працуюць устойліва, вырабляюць канкурэнтаздольную прадукцыю. Але некаторыя цяжкасці, абумоўленыя знешнімі фактарамі і курсавымі розніцамі, усё ж ёсць. Паводле слоў Прэзідэнта, дзяржава разгледзіць магчымасць падтрымкі холдынгу. Аляксандр Лукашэнка наведаў выставу найноўшай тэхнікі, якую вырабляюць на "Амкадор" і "Салеа". Прадпрыемствы холдынгу выпускаюць 90 мадэляў машын і абсталявання, а таксама больш як дзве тысячы розных вырабаў для гідраўлічных сістэм мабільнай тэхнікі і станочнага абсталявання.

Кіраўнік дзяржавы цяпло пагутарыў з працоўным калектывам прадпрыемства. Адно з пытанняў датычылася найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі гэтага года - Усебеларускага народнага сходу. Прэзідэнт пракаментаваў стратэгію развіцця Беларусі на наступнае пяцігоддзе.

У гутарцы з працаўнікамі прадпрыемства "Амкадор-Пінск" Кіраўнік дзяржавы закрануў і іншыя актуальныя тэмы. Сярод іх - дыверсіфікацыя экспартных рынкаў, шляхі пераадолення крызісных з'яў у эканоміцы, а таксама падыходы да развіцця прамысловасці.