Сярод дзяржузнагарод і новы медаль. Урачыстая цырымонія ў Палацы Незалежнасці.

4 июля 2017

У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт уручыў новы медаль і дзяржаўныя ўзнагароды

У інтэр'ерах Палаца Незалежнасці сёння прайшла адна з самых прыгожых і кранальных цырымоній. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды

У ганаровым спісе 39 чалавек розных прафесій - урачы, аграрыі, вайскоўцы, педагогі, людзі мастацтва, спартсмены. Упершыню сёння быў уручаны новы медаль - "За выратаванае жыццё". Узнагароды ўдастоены кіраўнік Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі. Рызыкуючы жыццём, ён выратаваў чалавека на пажары. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці і высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Самую шматлікую групу сярод узнагароджаных склалі прадстаўнікі сілавых структур. Яны прымнажаюць славу мінулых пакаленняў, дэманструючы ўзорнае выкананне абавязку і асабістую мужнасць. Прадстаўнікам галін эканомікі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за прафесіяналізм і забеспячэнне высокіх паказчыкаў. Пасля ўручэння дзяржузнагарод зносіны прадоўжыліся ў нефармальнай атмасферы.

Для ўзнагароджаных арганізавалі экскурсію па сімвале беларускай дзяржаўнасці. Яны ўбачылі вядомыя больш па кадрах афіцыйнай хронікі залы і кабінеты, прайшлі па гістарычных калідорах рабочай рэзідэнцыі Кіраўніка дзяржавы. За тры з лішнім гады Палац Незалежнасці стаў неад'емнай часткай вялікай палітыкі. Візіты сусветных лідараў, пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД, ушаноўванне беларускіх алімпійцаў, а таксама інаўгурацыя Прэзідэнта Беларусі. Сярод жаданых гасцей тут заўсёды і ўладальнікі дзяржаўных узнагарод, выдатныя навукоўцы, музыканты і спартсмены.