Стварэнне Еўразійскага саюза ідзе, як планавалася

6 марта 2014

Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана пацвярджаюць намер падпісаць дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўсталяваныя раней тэрміны - не пазней за май гэтага года. Стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза павінна грунтавацца на поўнамаштабным Мытным саюзе без выключэнняў. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якое праходзіла ўчора ў Нова-Агарова. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галіновую частку дагавору неабходна максімальна насыціць пэўнымі абавязацельствамі ў рамках адзінай эканамічнай палітыкі


Да 17 красавіка гэтага года праект дагавору аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінен быць узгоднены трыма бакамі. Тэкст дагавору павінен быць гатовы да падпісання да 1 мая 2014 года, а затым паступіць у парламенты. Таксама падчас сустрэчы лідары трох краін абмеркавалі пытанне далучэння да інтэграцыйнага аб'яднання тройкі іншых партнёраў па СНД. Далей за іншых прасунуліся перамовы наконт далучэння Арменіі і Кыргызстана.